Условия приема в УО

Прием в 1 класс

13.06.2022
Начинается прием документов в 1 класс
развернуть

Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі навучэнцаў), звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў 2022/2023 навучальным годзе прыём дакументаў у I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 13 чэрвеня па 15 жніўня, а пры наяўнасці свабодных месцаў да 28 жніўня.

У першую чаргу прымаюцца ў I класы  дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай ўстановы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў  могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, сумесна з іншымі дакументамі, усталяванымі артыкуламі 159 і 270 кодэкса, прымаюцца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам асобамі адказнымі за прыём дакументаў.

Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыі, прымаюцца кіраўніком установы адукацыі ў перыяд з 16 жніўня  па 28 жніўня. Прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 кодэкса, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей для залічэння ў I клас  на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў.

У выпадку звароту да 13 чэрвеня да кіраўніка ўстановы адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенага УАСА, заява рэгіструецца як зварот грамадзяніна, на які даецца адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 13 чэрвеня па 28 жніўня падаюць наступныя дакументы (артыкул 159 і 270 кодэкса):

- заява на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

- заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Рашэннем Дукорскага сельскага выканаўчага камітэта ад 24.08.2017 № 200 за ДУА "Дрычынская базавая школа" замацаваны наступныя населеныя пункты сельскага Савета: Дрычын, Янкава, Нізоўка, Станіславава, Капейнае, Калінаўка, Ніўкі, Вясёлае, Паддуб'е, Сетча, Пенякі, Маргі, Граддзё, Горкі, Новы Кут, Карабовічы, Шыманаў Кут, Салаўі, Белае, Груд, Вішнёўка, Малінаўка, Чырвоны Яр.

 

Спіс неабходных прыладаў першакласніка:

- набор каляровых ручак

- фламастары і алоўкі

- гумка

- тачылка

- вокладкі для сшыткаў і кніг

- пенал

- лінейка

- фарбы (акварэльныя або гуаш)

- альбом для малявання

- набор пэндзлікаў

- набор каляровай паперы, кардона

- клей

- нажніцы

 

Увазе бацькоў: адзенне дзелавога стылю: строгая, акуратная, зручная, абавязковая для нашэння ва ўстанове адукацыі. Пасля навучальных заняткаў, калі вучань застаецца ў групе падоўжанага дня, то варта прыгатаваць вопратку для таго, каб ён змог пераапрануцца.

свернуть