Историко-краеведческий музей

 

Гісторыка-краязнаўчы музей 

Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Дрычынская базавая школа”

адрас музея- аг. Дрычын, вул. Цэнтральная, д.5

профіль - гісторыка-краязнаўчы

Музей уключае ў сябе 3 раздзелы: “Чым ты была, Беларусь мая родная?”, “Мой край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Летапіс школы”. Першы раздзел прысвечаны гісторыі в. Дрычын і суседніх вёсак у дарэвалюцыйны перыяд, змяшчае экспанаты быту і гаспадарчай дзейнасці.

Другі раздзед прысвечаны гісторыі Дрычынскага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Змяшчае публіцыстычныя матэрыялы таго часу, рэшткі зброі, фотаздымкі загінуўшых землякоў і ветэранаў вайны.

Трэці раздзел прысвечаны гісторыі Дрычынскай школы, змяшчае фотаздымкі вучняў і настаўнікаў школы, архіўныя школьныя матэрыялы, форму піянерскую.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду-450, дапаможнага-310.

Прылады працы (сярпы, цэп, калаўроты, матавілы, верацёны, прасніцы, маслабойкі, кросны,страхалкі і т.п.); Посуд і кухонныя прылады ( міскі гліняныя, збаны, драўляныя лыжкі, таўкачыкі, ступкі) і т.п.

Ночвы, прасы, качалкі, кашалі, калыскі.

Ручнікі, посцілкі, палавікі, кашулі, паясы, сачак(жаночае паліто) і т.п.

Газеты і лістоўкі ваеннага часу.

Зброя ваеннага часу.

Дакументы аб адмене прыгоннага права на тэрыторыі в. Дрычын (выкупныя інвентары).

Фотаздымкі вучняў і настаўнікаў Дрычынскай школы розных гадоў.

Драўляная ікона.

 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы - кросны, лістоўка  ад 06.03.1944 года, аператыўная зводка за 24.04.1944 года, газета “Звязда” №1 ад 01.06.1942 года, старонкі з дзённіка партызана Васілеўскага -1943 год, даведка партызанскага атрада “За Радзіму”, рукапісная зводка, дакументы пра адмену прыгоннага права (фотаплёнка), схематычны чарцёж в. Дрычын 1922 года, пісьмо Ю. Гагарына піянерам школы 1963 года, пісьмо А. Мазанік піянерам школы, пісьмо Арыядны Казей піянерам школы, ікона драўляная пачатку 20 ст.