Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Пуховичского райисполкома
Государственное учреждение образования
Дричинская базовая школа
Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі навучэнцаў), звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў 2023/2024 навучальным годзе прыём дакументаў у I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня, а пры наяўнасці свабодных месцаў да 28 жніўня.
У першую чаргу прымаюцца ў I класы дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай ўстановы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.
Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, сумесна з іншымі дакументамі, усталяванымі артыкуламі 159 і 270 кодэкса, прымаюцца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам асобамі адказнымі за прыём дакументаў.
Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыі, прымаюцца кіраўніком установы адукацыі ў перыяд з 16 жніўня па 28 жніўня. Прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 кодэкса, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей для залічэння ў I клас на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў.
У выпадку звароту да 12 чэрвеня да кіраўніка ўстановы адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенага УАСА, заява рэгіструецца як зварот грамадзяніна, на які даецца адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня падаюць наступныя дакументы (артыкул 159 і 270 кодэкса):
- заява на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
- заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Рашэннем Дукорскага сельскага выканаўчага камітэта ад 24.08.2017 № 200 за ДУА "Дрычынская базавая школа" замацаваны наступныя населеныя пункты сельскага Савета: Дрычын, Янкава, Нізоўка, Станіславава, Капейнае, Калінаўка, Ніўкі, Вясёлае, Паддуб'е, Сетча, Пенякі, Маргі, Граддзё, Горкі, Новы Кут, Карабовічы, Шыманаў Кут, Салаўі, Белае, Груд, Вішнёўка, Малінаўка, Чырвоны Яр.
Спіс неабходных прыладаў першакласніка:
- набор каляровых ручак
- фламастары і алоўкі
- гумка
- тачылка
- вокладкі для сшыткаў і кніг
- пенал
- лінейка
- фарбы (акварэльныя або гуаш)
- альбом для малявання
- набор пэндзлікаў
- набор каляровай паперы, кардона
- клей
- нажніцы
Увазе бацькоў: адзенне дзелавога стылю: строгая, акуратная, зручная, абавязковая для нашэння ва ўстанове адукацыі. Пасля навучальных заняткаў, калі вучань застаецца ў групе падоўжанага дня, то варта прыгатаваць вопратку для таго, каб ён змог пераапрануцца.
свернуть